Установа «Мінскі гарадскі цэнтр
алімпійскага рэзерву па лыжным спорце і лёгкай атлетыцы»

Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае ўсіх неабыякавых прыняць удзел у глабальнай акцыі «Гадзіна Зямлі» і адключыць святло 29 сакавіка на 1 гадзіну з 20.30 да 21.30!

Гадзіна Зямлі-гэта міжнародная акцыя, падчас якой Сусветны фонд дзікай прыроды заклікае выключыць святло і бытавыя электрапрыборы на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. У гэты ж час згасае падсвятленне самых вядомых будынкаў і помнікаў свету.

Сёлета акцыя пройдзе ў Беларусі ўжо 17-ы раз. Мэта Гадзіны Зямлі не ў тым, каб зэканоміць электрычнасць.

Дадзеная акцыя – гэта сімвал беражлівых адносін да прыроды. З году ў год гэта мерапрыемства дазваляе прыцягнуць увагу да неабходнасці адказных адносін да прыроды.

Сёння Гадзіна Зямлі – гэта самая масавая экалагічная акцыя на планеце. Беларусь не застаецца ўбаку. Так, толькі ў Мінску традыцыйна адключаецца падсвятленне такіх знакавых аб’ектаў, як стадыён «Дынама», Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, бізнес-цэнтр «Футурыс», архітэктурны комплекс «вароты Мінска», Беларускі дзяржаўны цырк і інш.

Паколькі гэта абсалютна добраахвотная акцыя, людзі самі вырашаюць, колькі і якія электрычныя прыборы яны выключаць.

Арганізатары акцыі ў мэтах бяспекі не рэкамендуюць адключаць вулічнае асвятленне, аэранавігацыйныя агні і святлафоры.

Выключыць святло на гадзіну – вельмі проста, але нават за такім сімвалічным дзеяннем варта магчымасць дапамагчы планеце, змяніўшы свае штодзённыя звычкі. Як? Напрыклад, эканомна расходаваць электраэнергію і цяпло, беражліва ставіцца да вады і зрабіць выбар на карысць другаснай перапрацоўкі паперы і іншых матэрыялаў, тым самым скарачаючы выкіды парніковых газаў.