Установа «Мінскі гарадскі цэнтр
алімпійскага рэзерву па лыжным спорце і лёгкай атлетыцы»

Першага верасня штогод праводзяцца наборы дзяцей для залічэння ў групы пачатковай падрыхтоўкі без платы за падрыхтоўку на конкурснай аснове.


Залічэнне дзяцей у Цэнтр на бюджэтную форму ажыццяўляецца пры наяўнасці пісьмовага дазволу бацькоў (заявы), медыцынскай даведкі аб стане здароўя (даведкі ад урача ўчастковай паліклінікі) і дакумента, які пацвярджае асобу. Вучэбна-трэніровачныя заняткі праводзяцца без платы за спартыўную падрыхтоўку на ўсіх этапах падрыхтоўкі. Прыём у групы пачатковай падрыхтоўкі ў Цэнтр праводзіцца на конкурснай аснове з ліку асоб, якія не маюць медыцынскія супрацьпаказанні.

Аддзяленні:


  1. Біятлон (з 9 гадоў)
  2. Гарналыжны спорт (з 7 гадоў)
  3. Лыжныя гонкі (з 9 гадоў)
  4. Сноўборд (з 6 гадоў)
  5. Лёгкая атлетыка (з 7 гадоў)

Асноўнымі напрамкамі ў рабоце школы з’яўляюцца::

  • адбор і падрыхтоўка дзяцей у вучэбна-трэніровачныя групы і групы спартыўнага ўдасканалення;
  • перадача навучэнцаў у вышэйшае звяно падрыхтоўкі (РГУАР, МДГУАР і РЦАП па ЗВС «Раўбічы»);
  • падрыхтоўка вучняў у зборныя каманды горада Мінска і Рэспублікі Беларусь;
  • аздараўленне навучэнцаў.

Усе этапы падрыхтоўкі (атэстуемы перыяд 2010-2013 гг.) цалкам адпавядалі крытэрыям ацэнкі спартыўнай падрыхтоўкі для спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву. Цяпер установа з’яўляецца Мінскім гарадскім цэнтрам алімпійскага рэзерву. Мэта дзейнасці – падрыхтоўка спартыўнага рэзерву. У школе працуюць трэнеры-выкладчыкі. У групах займаюцца спартсмены-навучэнцы на бюджэтнай аснове.

МГЦАР працуе на падставе статута. Метадычная работа ў МДЦАР праводзіцца ў адпаведнасці з гадавымі планамі работы, зацверджанымі дырэктарам установы па ўзгадненню з галоўным упраўленнем спорту і турызму Мінгарвыканкама. Таксама ў цэнтры праводзяцца трэнерскія парады, на якіх складаецца, абмяркоўваецца і зацвярджаецца планавальная дакументацыя. Спартыўная работа праводзіцца згодна з зацверджаным календаром спартыўных мерапрыемстваў, у якім запланаваны спаборніцтвы па агульнафізічнай і спецыяльнай падрыхтоўцы. Распрацоўваюцца гадавыя планы на навучальны год, складаюцца планы трэнерскіх парад, графікі кантролю вучэбна-трэніровачных заняткаў, арганізуецца правядзенне адкрытых першынстваў школы, першынстваў г. Мінска, загарадных і гарадскіх спартыўна-аздараўленчых лагераў.

У мэтах папулярызацыі лыжных відаў спорту і лёгкай атлетыкі сярод дзяцей праводзяцца гарадскія спаборніцтвы для школьнікаў і падлеткаў, арганізоўваюцца сустрэчы з членамі нацыянальных зборных каманд па відах спорту. Трэнерска-выкладчыцкім складам надаецца шмат часу і ўвагі выхаваўчай рабоце, умацаванню патрыятызму спартсменаў-навучэнцаў, дысцыплінаванасці, працавітасці, беражлівых адносін да інвентара. На працягу года ажыццяўляецца ўнутраны кантроль за правядзеннем вучэбна-трэніровачных заняткаў. Паглыблены медыцынскі агляд навучэнцаў школы праводзіцца два разы на год (вясна, зіма) спецыялістамі Рэспубліканскага цэнтра спартыўнай медыцыны. Урач цэнтра, які курыруе школу, пасля праходжання навучэнцамі агляду аб яго выніках дакладвае на трэнерскай радзе аб выніку.