Крыты манеж агульнай плошчай 4360 кв. мае 4 кругавыя бегавыя дарожкі даўжынёй 200м і 8 прамых бегавых дарожак даўжынёй 60м. На арэне размяшчаюцца 2 сектары для скачкоў у вышыню з зонамі прызямлення і 1 сектар для скачкоў з тычкай, а таксама сектар скачкоў у даўжыню і трайным скачком. Адмысловае сучаснае пакрыццё (SPURTAN) арэны дазваляе наведвальнікам выконваць вялікі аб’ём трэніровачнай працы без негатыўнага ўздзеяння на апорна-рухальны апарат.
Выпіска з прэйскуранта на фізкультурна-аздараўленчыя паслугі, якія прадстаўляюцца МДЦАР па лёгкай атлетыцы “Атлет” з 1 лютага 2024 года.
Найменне паслуг | Тэрмін аказання | Кошт паслугі, рублёў | ||
3. Лёгкаатлетычны манеж | ||||
3.1. | Наведванне лёгкаатлетычнага манежа адным чалавекам (Пн.-Нд. з 9.00 да 22.00) | 1 гадзіна | 4,00 | |
3.2. | Наведванне лёгкаатлетычнага манежа групай людзей (група ад 10 да 20 чал.) (Пн.-Нд. з 9.00 да 22.00) | 1 гадзіна | 70,00 | |
3.3. | Правядзенне вучэбна-трэніровачных заняткаў і спартыўна-масавых мерапрыемстваў на лёгкаатлетычным манежы | 1 гадзіна | 180,00 |
📎Правілы наведвання ўстановы МДЦАР па лёгкай атлетыцы “Атлет”
📎Правілы наведвання лёгкаатлетычнага манежа МДЦАР па лёгкай атлетыцы «Атлет»